ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс "Ад першых скруткаў да вялікіх тамоў"

03.09.2022

У шосты навучальны дзень, напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці, для навучэнцаў пачатковых было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Ад першых скруткаў да вялікіх тамоў". Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, беларускіх асветнікаў. Навучэнцы таксама азнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускай пісьменнасці ў Беларусі. Мерапрыемства завяршылася віктарынай і праглядам фільма "Пачатак слаўных спраў" аб гісторыі кнігадрукавання ў Беларусі.