ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Працоўны дэсант "Яблычны бум"

25.08.2022

Нішто так не гуртуе калектыў, як агульная справа!

25 жніўня піянеры і акцябраты нашай установы адукацыі, члены ГА "БРСМ", педагогі прынялі ўдзел у працоўным дэсанце "Яблычны бум".

Гэты год стаў багатым на ўраджай яблыкаў у школьным садзе. Удзельнікі здымалі яблыкі з дрэў, збіралі апалыя плады, загружалі ў мяшкі.

Нягледзячы на ​​прыпякаючы сонца, праца ішла лёгка і нязмушана.