ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Нашы праекты на выставе Клецкага раёна на Кургане славы

15.08.2022

13 і 14 жніўня навучэнцы нашай школы, Пратасавіцкі Антон, Максімовіч Мікіта і Гінюк Мікіта, прынялі ўдзел у прэзентацыі Клецкага раёна, якая праходзіла на Кургане Славы. Юныя праграмісты прадстаўлялі свае праекты на выставе дасягненняў моладзі сістэмы адукацыі Клецкага раёна. Інтэрактыўная пляцоўка па робататэхніцы карысталася папулярнасцю. Нашы айцішнікі адказвалі на пытанні, дэманстравалі магчымасці сваіх робатаў, расказвалі пра створаныя праекты.

Госці прэзентацыі ад малога да вялікага мелі магчымасць самастойна запраграмаваць робатаў, паспаборнічаць у робасумо і даведацца шмат новага пра накіраванне “Рабатэтэхніка”.