ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

04.07.2022

3 ліпеня наша краіна адзначала сваё галоўнае свята-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь-гэта сімвал адзінства нашага народа, аснова міру і стабільнасці на беларускай зямлі.

У гэты дзень акцябраты, піянеры, члены пярвічкі БРСМ, настаўнікі, бацькі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечанаму Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

З уступным словам да школьнікаў, іх бацькам і педагогам звярнуўся дырэктар школы Дубман С. Л., ён павіншаваў усіх прысутных са святам. Затым слова перадалі старшыні БСВВА Клецкага раёна Захараву С. і. , ён нагадаў удзельнікам аб тым, як важна захаваць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

У гэты значны для ўсяго беларускага народа дзень, вянкі і кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўсклалі ўдзельнікі мітынгу да помніка загінуўшых суайчыннікаў аг.Сякерычы, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў.

Няхай над нашай Радзімай заўсёды будзе блакітнае, чыстае неба і яркае сонца. Са святам Вас, З Днём Рэспублікі Беларусь!