ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс "Мая бяспека на летніх канікулах"

28.05.2022

У шосты школьны дзень для навучэнцаў старэйшых класаў прайшло прафілактычнае мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Мая бяспека на летніх канікулах". Падлеткі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні правіл паводзін паблізу рэк і іншых водных аб'ектаў. Паўтарылі правілы дарожнага руху, пажарнай бяспекі, а таксама правілы паводзін у грамадскіх месцах. У ходзе правядзення інструктажу навучэнцам былі прыведзены няштатныя сітуацыі, з якіх яны шукалі выйсце, працуючы ў групах.