ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень рухомых гульняў "Гуляем разам"

28.05.2022

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» на спартыўнай пляцоўцы ўстановы адукацыі прайшоў дзень рухомых гульняў "Гуляем разам". Вясновае надвор'е падштурхнула дзяцей на сапраўдныя эмоцыі і зарад бадзёрасці. Хлапчукі і дзяўчынкі гулялі ў "Рыбака і рыбку", "Знайдзі сваё месца", "Рухомая мэта" і інш. У гэты дзень не было пасіўных назіральнікаў. Усе навучэнцы засталіся вельмі задаволены.