ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Святочная праграма "Бывай, пачатковая школа!"

27.05.2022

У нашай установе адукацыі прайшоў выпускны для вучняў пачатковай школы. Нямала святаў праходзіць у пачатковай школе, але гэтае асаблівае. Свята «Бывай, пачатковая школа» падводзіць вынік важнага перыяду школьнага жыцця.

Атрымалася прыгожае, вясёлае і ўрачыстае свята! Выпускнікі 4 класа паказалі ўсё, на што яны здольныя! А ўмеюць яны многае, самае галоўнае - умеюць вучыцца і растуць цудоўнымі людзьмі, добрымі, спагаднымі, уважлівымі да людзей.

Свята прайшло ў цёплай, сямейнай абстаноўцы і надоўга запомніцца ўсім прысутным.