ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Сустрэча з начальнікам аддзялення ДАІ Нясвіжскага РАУС

27.05.2022

Для прафілактычнай гутаркі напярэдадні летніх канікул установу адукацыі наведаў начальнік аддзялення ДАІ Нясвіжскага РАУС Казакевіч Уладзімір Мікалаевіч. Уладзімір Мікалаевіч нагадаў навучэнцам правілы дарожнага руху, правілы карыстання веласіпедамі і самакатамі. Прыемным бонусам для ўдзельнікаў сустрэчы сталі падарункі-флікеры, як напамінкі аб тым, што канікулы павінны быць не толькі карыснымі, але і бяспечнымі.