ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тыдзень бяспекі на вадзе

18.05.2022

У рамках Тыдня бяспекі на вадзе ва ўстанове адукацыі праходзіць цыкл класны гадзін, прысвечаных дадзенай тэме.

Так, у VIII класе прайшла гадзіна зносін «Вада - радасць і бяда». Навучэнцы абмеркавалі прычыны няшчасных выпадкаў на вадзе і алгарытмы дзеяння ў небяспечных сітуацыях.

Прафілактычная гутарка "Правілы бяспекі на вадзе" прайшла для вучняў Х класа. Класны кіраўнік нагадала навучэнцам пра асцярожнасць і акуратнасць у паводзінах на вадаёмах у вясенне-летні перыяд.

Для навучэнцаў VI і VII класаў была праведзена гутарка-разважанне "Вада памылак не даруе". Удзельнікі з дапамогай віктарыны, тэстаў змаглі замацаваць веды мераў бяспекі на вадзе.

З навучэнцамі пачатковых класаў прафілактычную гутарку "Бяспека на вадзе" правялі члены атрада "АСВОД". Старшакласнікі нагадалі аб правілах паводзін на вадаёмах у летні перыяд і аб наступствах іх парушэння.