ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачыстая піянерская лінейка "Салют Піянерыі!"

17.05.2022

У рамках Адзінага піянерскага ўрока, прысвечанага святкаванню 100-годдзя піянерскага руху ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка “Салют Піянерыі!”. У гэты святочны дзень нашы акцябраты былі прыняты ў піянеры. Любіць Радзіму, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, падаваць прыклад малодшым - вось толькі некаторыя з правіл піянераў. З пажаданнямі несці ганарлівае званне піянера і быць заўсёды першымі атрымалі пяцікласнікі ад дырэктара школы Дубмана С.Л.. Піянеры далі ўрачыстае абяцанне сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме.

А завяршылася святочнае мерапрыемства яркай фотасесіяй.