ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Працоўная акцыя “Упрыгожым Беларусь кветкамі”

12.05.2022

У нашай установе адукацыі прайшла працоўная акцыя “Упрыгожым Беларусь кветкамі”. У гэты дзень школьнікі добраўпарадкоўвалі тэрыторыю школы, прыводзілі ў парадак клумбы, высаджвалі кветкі і кусты. Галоўнай мэтай працоўнай акцыі з'яўлялася выхаванне моладзі ў духу працы і любові да сваёй Радзімы. Зусім хутка тэрыторыя нашай школы загарыцца яркімі фарбамі лета!