ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўныя эстафеты "Вясёлыя старты!"

07.05.2022

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет "Вясёлыя старты!". У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды "Спартыўныя" і "Чэмпіёны". Рабятам было прапанавана паспаборнічаць у конкурсах на спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. Па выніках усіх выпрабаванняў каманды набралі роўную колькасць ачкоў. Як заўсёды, субота была насычаная, цікавая і спартыўная. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою ўдзельнікі атрымалі на ўсе выходныя! Быць спартовым - гэта модна!