ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер"

05.05.2022

Навучэнцы IX-XI класа наведалі ваенна-гістарычны комплекс "Партызанскі лагер", які знаходзіцца ў Цэнтры экалагічнага турызму "Станькава".

ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ КОМПЛЕКС «ПАРТЫЗАНСКІ ЛАГЕР» — ГЭТА РЭКАНСТРУКЦЫЯ ЛАГЕРА ПАРТЫЗАНСКАГА ФАРМАВАННЯ ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. Школьнікі прайшлі па партызанскіх сцежках, убачылі, што сабой уяўляў партызанскі лагер, з усёй яго інфраструктурай. Рэканструкцыя ўключае ў сябе будынкі, выкананыя ў натуральную велічыню і ў строгай адпаведнасці з дакументальнымі крыніцамі, якія знаходзяцца ў музеі Вялікай Айчыннай Вайны. Таксама навучэнцы ўбачылі музейныя экспазіцыі, наведалі штабную зямлянку з радыёстанцыяй, зямлянку камандзіра з картамі і марзянкай, паглядзелі як жыў радавы склад і што сабой уяўляла друкарня, дзе знаходзілася варта, зброевую майстэрню з самаробнымі аўтаматамі таго часу, лясную школу і санчастку.

Экспанаты комплексу акунулі вучняў у той нялёгкі, страшны час і кранулі да глыбіні душы, пакінуўшы моцныя ўражанні на доўгі час.