ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі

06.05.2022

Дзень Перамогі – свята, якое для кожнага з нас з'яўляецца сімвалам вялікага гераічнага мінулага, сімвалам патрыятызму, сімвалам надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. Свята Вялікай Перамогі - гэта боль і смутак, слёзы і радасць, гонар за мужнасць і стойкасць пераможцаў.

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, арганізавалі і правялі навучэнцы і настаўнікі ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» сумесна з Зубкоўскім сельскім выканаўчым камітэтам. З уступным словам да школьнікаў, іх бацькоў і педагогаў звярнуўся дырэктар школы Дубман С.Л., ён павіншаваў усіх прысутных са святам Перамогі. Затым слова перадалі старшыні БСВВА Клецкага раёна Захараву С.І., ён нагадаў  удзельнікам пра тое, як важна захаваць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. На мітынгу навучэнцы чыталі вершы аб вайне і міры. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб тых, хто загінуў на палях бітваў, усклалі кветкі да помніка загінуўшым суайчыннікам вёскі аг.Секерычы. Уся школа прыняла ўдзел у акцыі "Несмяротны полк", галоўная мэта якой - захаваць сувязь пакаленняў і памяць аб нашых продках - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны і працаўніках тылу.