ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квіз-гульня "Герб, сцяг, гімн - сімвалы нашай незалежнасці"

04.05.2022

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца штогод у другую нядзелю мая, для навучэнцаў установы адукацыі прайшла квіз-гульня "Герб, сцяг, гімн - сімвалы нашай незалежнасці". Навучэнцы прадэманстравалі добрыя веды, дзяржаўнай сімволікі сваёй краіны. Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, садзейнічаюць засваенню навучэнцамі агульнавядомых і нацыянальных культурных каштоўнасцей, фарміруюць актыўную жыццёвую пазіцыю.