ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурс малюнкаў "Вясна, вясна на вуліцы, вясновыя дзянькі!"

30.04.2022

У шосты школьны дзень сярод навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў "Вясна, вясна на вуліцы, вясновыя дзянькі!". Для стварэння вясновага настрою ўдзельнікі малявалі да выставы малюнкі на вясновую тэму. Юныя мастакі не толькі праявілі свае творчыя здольнасці, але і замацавалі веды аб вясне і вясновых прыметах. Кожны праявіў творчасць, фантазію і майстэрства. Усе малюнкі былі выкананы з душой і ўражваюць сваёй яркасцю і непаўторнасцю.