ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урок Мужнасці "Нам гэты свет завешчана берагчы"

28.04.2022

Урок Мужнасці "Нам гэты свет завешчана берагчы" прайшоў для навучэнцаў ІX-XI класаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна". На мерапрыемстве прысутнічаў ваенны камісар Клецкага раёна Вярбіцкі С.У.. З мэтай грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі Вярбіцкі С.В. расказаў навучэнцам аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць. Падпалкоўнік удакладніў задачы беларускай арміі ў мірны і ваенны час, падрабязна расказаў аб структуры Узброеных Сіл, аб агульнай сістэме ваеннай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, аб воінскім абавязку грамадзян у нашай краіне.