ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гутарка-прэзентацыя "Трагедыя Чарнобыля"

27.04.2022

"Трагедыя Чарнобыля"-  пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў форме гутаркі-разважання для навучэнцаў IV класа, якое было прысвечана трагічнай даце – аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Падчас мерапрыемства школьнікі пачулі пра падзеі той страшнай трагедыі, пра подзвіг пажарных, якія першымі ўступілі ў смяротную сутычку з бязлітаснай стыхіяй.

Гутарка прымусіла навучэнцаў задумацца над тым, як далікатны навакольны свет, што прырода не даруе нядбайнага стаўлення да сябе, не даруе памылак і промахаў і што мы павінны захапляцца мужнасцю людзей, якія не шкадавалі ні сіл, ні свайго здароўя, ахвяравалі сабой дзеля выратавання мільёнаў людзей.