ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна - "Зямля, дзе пачаўся твой лёс"

27.04.2022

Ва ўстанове адукацыі для V-VII класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Зямля, дзе пачаўся твой лёс". Мерапрыемства праходзіла ў форме краязнаўчага падарожжа. 

У час мерапрыемства навучэнцы пашырылі свае веды па гісторыі, культуры і традыцыях роднай зямлі. Удзельнікі актыўна ўключыліся ў дыялог аб дзяржаўных сімвалах краіны і аб тым, што такое Радзіма. Прынялі ўдзел у віктарыне гісторыка-культурнай тэматыкі, а таксама ў віртуальнай экскурсіі “Па гістарычных мясцінах Клятчыны”. Задачай мерапрыемства было абагульніць веды аб родным краі, дапамагчы ўбачыць яго прыгажосць і непаўторнасць. Выхоўваць беражлівыя, адказныя адносіны і любоў да прыроды роднага краю, экалагічную культуру.