ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урок Памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы"

26.04.2022

Для навучэнцаў X-XI класаў прайшоў Урок Памяці на тэму "Нам гэты свет завешчана берагчы". Урок прайшоў у форме "вуснага часопіса": вучні прагарталі старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ад яе пачатку да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў малодшага пакалення аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, аб генацыдзе беларускага народа і аб гераічным подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў. І асабліва гэта актуальна і важна ў Год гістарычнай памяці.