ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс "Чарнобыльская злавесная зорка"

22.04.2022

На Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. адбылася найбуйнейшая аварыя за ўсю гісторыю чалавецтва. У памяць аб гэтай трагічнай даце для навучэнцаў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Чарнобыльская злавесная зорка".  Пра тое, як далікатны навакольны свет, пра трагедыю Чарнобыля, пра подзвіг людзей-ліквідатараў аварыі расказаў навучэнцам настаўнік патрыятычнага выхавання Бабіч У.У. Школьнікі паглядзелі відэафільм «Горад-прывід Прыпяць: глядзець, нельга чапаць» пра тыя страшныя падзеі, як выглядае зараз Чарнобыль і Прыпяць, якія наступствы для чалавецтва былі пасля гэтай аварыі. Удзельнікі задавалі хвалюючыя іх пытанні аб далейшых наступствах радыяцыі, уплыве яго на наша здароўе і навакольнае асяроддзе. Свае ўражанні і эмоцыі навучэнцы перадалі праз малюнкі, у якіх адлюстравалі погляд на трагедыю, якая назаўжды змяніла жыццё беларусаў.