ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае свята "Гуляй і перамагай"

23.04.2022

З мэтай умацавання здароўя навучэнцаў, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, развіцця сілы і спрыту ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» прайшло спартыўнае свята "Гуляй і перамагай". У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды "Адрэналін" і "Пазітыў". Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у конкурсах на спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. Кожны ўдзельнік каманды стараўся выкласціся на ўсе 100, імкнуўся быць хутчэйшым, спрытнейшым, чым яго сапернік. Каманды спаборнічалі на роўных, але перамогу з нязначным адрывам атрымала каманда "Пазітыў". Але, як кажуць, галоўнае не перамога, а ўдзел і зарад добрага настрою на доўгі час!