ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Выстава-конкурс малюнкаў "Свет без ядзерных катастроф"

23.04.2022

У шосты школьны дзень навучэнцы прынялі ўдзел у выставе-конкурсе малюнкаў "Свет без ядзерных катастроф". Малюнкі ўдзельнікаў былі прысвечаны падзеям 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Пры дапамозе фарбаў і алоўкаў удзельнікі пастараліся перадаць сваё бачанне страшнай трагедыі. Кожны малюнак адлюстроўвае погляд на трагедыю, якая назаўжды змяніла жыццё беларусаў. Конкурс - гэта ўнікальная магчымасць зірнуць на праблему чарнобыльскай катастрофы вачыма дзяцей і ўбачыць тое, што бачаць яны.