ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Праект «Кінаурокі ў школах свету»

18.04.2022

У рамках Міжнароднага культурна-гуманітарнага праекта «Кінаурокі ў школах свету» навучэнцы 3 класа праглядзелі і абмеркавалі фільм пра сапраўднае сяброўства па аднайменным апавяданні Алены Дуброўскай з яе кнігі «Дзіцячая кніга пра самае галоўнае». Пасля прагляду і гутаркі навучэнцы зрабілі галоўную выснову: "Фільм створаны для таго, каб людзі вучыліся не баяцца, не здраджваць сябрам, вучыліся перамагаць свой страх, выхоўваць у сваім характары мужнасць і сумленнасць."