ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Творчая майстэрня "Беларусь - мая Радзіма"

16.04.2022

Творчая майстэрня "Беларусь - мая Радзіма" прайшла ў шосты школьны дзень для навучэнцаў пачатковых класаў. У ходзе творчай работы па вырабе аплікацыі, школьнікі не толькі праявілі фантазію, крэатыў, але і ў сваіх работах перадалі цеплыню і любоў да сваёй Радзімы. Навучэнцы таксама адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, складалі прыказкі аб родным краі. Заняткі прайшлі ў творчай, сяброўскай атмасферы, і работы атрымаліся яркія.