ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-інструктаж "Каб не было бяды"

15.04.2022

У рамках акцыі "За бяспеку разам" члены атрада клуба юных пажарных-выратавальнікаў "Іскра" правялі для малодшых школьнікаў гульню-інструктаж "Каб не было бяды". Актывісты КЮВП з навучэнцамі пачатковай школы паўтарылі правілы пажарнай бяспекі па абароне ад агню жыцця і здароўя, разгледзелі неабходныя сродкі абароны пры пажары. Гульнявая форма інструктажу спрыяла прывіццю навыкаў асцярожнага абыходжання з агнём і пажаранебяспечнымі прадметамі.