ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дабрачынная акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера"

14.04.2022

14 красавіка да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера» далучыліся члены валанцёрскага атрада БРСМ «Добрае сэрца» і цімураўцы піянерскай дружыны ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа». Валанцёры наводзілі парадак на брацкім пахаванні ў аг.Секерычы. Рабятамі выкананы работы па добраўпарадкаванні і касметычным рамонце брацкай магілы: уборка тэрыторыі пахавання ад лістоты, галінак, смецця, афарбоўка агародж. Нашы валанцёры выконвалі свой абавязак перад пакаленнем, якое падарыла чыстае неба, веру, свет у якім жывуць.