ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інтэрактыў "Беларусь - краіна дружбы і нацыянальнай згоды"

09.04.2022

Навучэнцы пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі інтэрактыву "Беларусь - краіна дружбы і нацыянальнай згоды". У гульнявой, займальнай форме школьнікі абмеркавалі паняцце міру як шматзначнага паняцця, раскрылі значнасць захавання і ўмацавання міру як найвышэйшай каштоўнасці. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў уяўлення аб міралюбівай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У ходзе абмеркавання навучэнцы адзначылі, што невыпадкова дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь пачынаецца фразай: "Мы, беларусы - мірныя людзі". Тым самым падкрэсліваецца гасціннасць, міралюбнасць беларусаў.