ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Сустрэча з настаяцелем Пакроўскага прыхода г.Клецка

06.04.2022

Навучэнцы V-VII класаў сустрэліся з настаяцелем Пакроўскага прыхода г.Клецка пратаіерэем Гладкім А.А.

На простых і яскравых прыкладах пратаіерэй Андрэй растлумачыў навучэнцам праваслаўнае разуменне адвечных пытанняў чалавечага быцця: што ёсць дабро і зло, што такое сумленне, якую ролю яно адыгрывае ў жыцці кожнага чалавека. Ён расказаў школьнікам, як важна з дзяцінства выхоўваць у сабе такія жыццёва важныя і неабходныя якасці, як павага адзін да аднаго, цярпенне, любоў да бліжняга і сваёй Радзімы.