ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўная эстафета "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!"

02.04.2022

Навучэнцы старэйшых класаў у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна» сабраліся ў спартыўнай зале на спартыўную эстафету “Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!». Школьнікі выконвалі заданні, якія патрабавалі ад удзельнікаў не толькі шпаркасці рук і ног, але і кемлівасці, спрыту, дзесьці хітрасці і, абавязкова, каманднай згуртаванасці. Як паказвае практыка, наколькі б не былі знаёмыя рабятам эстафеты, кожны раз яны праходзяць іх па-рознаму. Таму нельга расслабіцца ні на хвіліну, каб не страціць лідэрства. Усе ўдзельнікі атрымалі масу эмоцый і зарад добрай энергіі на выходныя дні!