ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-віктарына "Прырода твой сябар"

28.03.2022

У першы дзень вясновых канікул навучэнцы былі ўдзельнікамі гульні-віктарыны "Прырода твой сябар". У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся, што такое экалогія, як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы, які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом - планету Зямля. Яны актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні, вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем. На "Загадкавай палянцы" ўспаміналі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі аўтараў кніг аб прыродзе. У заключнай частцы мерапрыемства, дзеці далі абяцанне БЕРАГЧЫ ПРЫРОДУ.