ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спаборніцтвы "Залатая скакалка"

26.03.2022

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» ў спартыўнай зале школы прайшлі спаборніцтвы "Залатая скакалка". Скакалка для дзяцей - гэта займальны і цікавы занятак, які да таго ж, дазваляе ўмацаваць здароўе. Многія дзяўчынкі з задавальненнем прадэманстравалі свае ўменні ў скачках праз скакалку. Мэтай удзельніцы была перамога пры выкананні большай, чым у саперніцы, колькасці скачкоў праз скакалку за пэўны прамежак часу. Няўдачы і промахі нікога не спынілі, усе стараліся годна выступіць. Перамогу атрымаў добры настрой і здаровы лад жыцця.