ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інфа-гульня "Банк вачыма дзяцей"

25.03.2022

У рамках Тыдня фінансавай граматнасці для вучняў ІV класа ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа" прайшла інфа-гульня "Банк вачыма дзяцей". У гульнявой форме навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй банка, відамі банкаў, разгледзелі пытанні выкарыстання плацежных карт, выдачай крэдытаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням недапушчэння супрацьпраўных паводзін навучэнцаў, звязаных з крадзяжамі грашовых сродкаў праз падманныя дзеянні ў Інтэрнеце з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі. У выніку сумеснай працы школьнікі набылі новыя веды па фінансавай граматнасці, задумаліся аб беражлівым стаўленні да грошай.