ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інтэлектуальны рынг "Дзеці ў джунглях эканомікі"

24.03.2022

З мэтай пашырэння ўзроўню фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X-XI класаў прайшоў інтэлектуальны рынг "Дзеці ў джунглях эканомікі". Дзве каманды "Банкіры" і "Інвестары" знаёміліся з асноўнымі эканамічнымі паняццямі, разгадваючы рэбусы і галаваломкі. У гульнявой форме разлічвалі сямейны бюджэт, афармлялі крэдыт у банку, разлічвалі індэкс спажывецкіх коштаў і інфляцыі, пісалі бізнэс-план сваіх фірм. Мерапрыемства захапіла удзельнікаў і прайшло ў атмасферы азарту і пазітыву.