ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урок памяці "Пра што гавораць званы Хатыні"

22.03.2022

Для навучэнцаў сярэдняга звяна прайшоў урок памяці "Пра што гавораць званы Хатыні". Школьнікі расказвалі пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў. Гучалі сведчанні з пратаколаў допыту тых, хто выжыў у гэтай страшнай трагедыі. Быў прадэманстраваны 10-хвілінны ўрывак з мастацкага фільма "Ідзі і глядзі", зняты ў жанры ваеннай драмы Э. Клімавым па сцэнарыі беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Словы нотай смутку гучалі ў душах удзельнікаў.