ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тэматычная віктарына "Канстытуцыя - Закон, па ім мы ўсе жывем"

15.03.2022

Тэматычная віктарына "Канстытуцыя - Закон, па ім мы ўсе жывем" прысвечаная дзяржаўнаму святу Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла для навучэнцаў V-VII класаў. Госцем мерапрыемства стаў старшыня Беларускага саюза ветэранаў Клецкага раёна Афганскай вайны Сяргей Іванавіч Захараў. Сяргей Іванавіч падкрэсліў значнасць свята, нагадаў аб ролі Канстытуцыі як галоўнага закона дзяржавы, адзначыў, што быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар і адказнасць перад самім сабой і грамадствам, пажадаў навучэнцам дастойна несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, сумленна выконваць свае грамадзянскія абавязкі.

Выконваючы заданні віктарыны, удзельнікі працавалі з паняццямі "канстытуцыя", "прэзідэнт", "парламент", "урад", а пералічылі асноўныя правы і абавязкі грамадзян нашай краіны. 

Важны вынік  мерапрыемства - разуменне таго, наколькі значная Канстытуцыя для нашай дзяржавы і як важна не толькі ведаць, але і выконваць законы Рэспублікі Беларусь.