ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Брэйн-рынг "Аўкцыён знаўцаў закона"

05.03.2022

Навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў ў шосты школьны дзень прынялі ўдзел у брэйн-рынгу "Аўкцыён знаўцаў закона". Удзельнікі не толькі пашырылі свае прававыя веды, але і набылі навыкі самастойнага прыняцця рашэнняў у складаных сітуацыях. Працуючы ў групах, навучэнцы даведаліся аб асноўных правах чалавека ў нашым грамадстве, відах адказнасці, якую нясуць падлеткі за правапарушэнні. Старшакласнікі прыйшлі да высновы, што неабходна разумець і ведаць свае правы і абавязкі.