ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інтэлектуальна-забаўляльны конкурс "Вясновы дзявочнік"

04.03.2022

Напярэдадні свята 8 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў інтэлектуальна-забаўляльны конкурс "Вясновы дзявочнік". У конкурсе прынялі ўдзел дзяўчынкі VII-XI класаў. Праграма складалася з некалькіх этапаў: "Візітная картка", "Сем пядзяў у ілбе", "1000 рук", "Таланцішча". Свае таленты праяўляць прыйшлося не толькі ўдзельніцам каманд, але і іх аднакласнікам, якія падтрымлівалі сваіх дзяўчынак, падбадзёрвалі іх крыкамі, дапамагалі адгадваць складаныя рэбусы, прымалі ўдзел у конкурсах.