ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Святочная спартландыя "У спорце толькі дзяўчынкі"

04.03.2022

Ва ўстанове адукацыі прайшла святочная спартландыя "У спорце толькі дзяўчынкі". Праграма была насычанай і вясёлай. Камандам былі прапанаваныя цікавыя спартыўныя эстафеты: «Варым боршч», «Дочкі-маці», «Шопінг», «Чысцюлі» з бегам, скачкамі, мячамі, абручамі, а таксама каляскамі, посудам, стужкамі. Усе ўдзельніцы стараліся з усіх сіл, балельшчыкі перажывалі за свае каманды. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам не толькі вясны, а вядома ж і спорту, здароўя, маладосці.