ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Канферэнцыя "Парад прафесійных пераваг".

26.02.2022

У шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі для старшакласнікаў прайшло мерапрыемства па прафарыентацыі ў форме канферэнцыі "Парад прафесійных пераваг". Мэтай якога было даць навучэнцам уяўленне аб асновах прафесійнага самавызначэння, пашырыць веды вучняў аб прафесіях. Удзельнікам была дадзена магчымасць зарыентавацца ў тыпах прафесій, выявіць свае імкненні, жаданні і схільнасці. Акцэнтавалася ўвага навучэнцаў на фактары, якія ўплываюць на выбар будучай прафесіі. Было праведзена тэсціраванне, падчас якога ўдзельнікі даведаліся, да якога тыпу яны адносяцца. Кожны ўдзельнік канферэнцыі выказаўся аб тым, якія прафесіі яму падабаюцца і чаму.