ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульнявая праграма "Наперад, хлопцы, будучыя салдаты!".

19.02.2022

У шосты школьны дзень навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Наперад, хлопцы, будучыя салдаты!". Навучэнцы з дапамогай прэзентацыі перагарталі старонкі гісторыі нашай краіны, узгадалі вялікія бітвы нашага народа за сваю краіну і, ў чарговы раз, пераканаліся, як самааддана воіны абаранялі Айчыну. Для праверкі сілы і спрыту будучым салдатам было прапанавана прыняць удзел у гульнявых конкурсах: "Разведчыкі", "Шыфравальшчыкі", "Мішэнь", "Саперы" і інш. Хлопчыкі з задавальненнем уяўлялі сябе салдатамі і на справе даказалі, што яны будуць вартыя высокага звання - абаронца Айчыны.