ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прафілактычная акцыя "Сябруем з Законам!"

18.02.2022

У рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» для навучэнцаў VII класа прайшло мерапрыемства ў форме дыялогу "Правы чалавека ў грамадстве". Удзельнікі абмеркавалі пытанні  па прававой культуры,  правілах паводзін у школе, дома і грамадскіх месцах, на вуліцы.

Таксама ў рамках акцыі "Сябруем з Законам!" ва ўстанове адукацыі адбыўся турнір па шашках і шахматах. На працягу гадзіны ішлі ўпартыя шашачныя і шахматныя баі. Змагаючыся са сваімі сапернікамі, навучэнцы паказалі, што гульня ў шашкі разнастайная і не такая простая, як можа падацца з першага погляду. Гульня выклікала вялікую цікавасць. Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі. У ходзе турніру навучэнцы добразычліва ставіліся да сапернікаў і суперажывалі чужым няўдачам. Шашкі і шахматы - гэта і навука, і спорт, і мастацтва ў адной гульні, якое дастаўляе шмат радасці і задавальнення!