ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гістарычны экскурс "Ветэраны неабвешчанай вайны"

16.02.2022

У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсе нашых землякоў» для навучэнцаў IX-XI класаў прайшло мерапрыемства ў форме гістарычнага экскурса "Ветэраны неабвешчанай вайны". Удзельнікам была расказана гісторыя баявых дзеянняў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан і паказаны рэпартаж праграмы "Вести" ад 15 лютага 1989 года. Навучэнцы ўспомнілі імёны воінаў-інтэрнацыяналістаў Клецкай зямлі, якія загінулі ў час ваенных дзеянняў. У памяці ўдзельнікаў мерапрыемства надоўга застануцца ўспаміны аб сапраўдных мужчынах, воінах, якія дастойна выканалі свой воінскі абавязак. На прыканцы мерапрыемства навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.