ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень рухомых гульняў на свежым паветры «І рады мы свавольствам матухны-зімы!»

12.02.2022

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень рухомых гульняў на свежым паветры «І рады мы свавольствам матухны-зімы!». Рухомыя гульні і забавы зімой на адкрытым паветры дастаўляюць дзецям велізарную радасць і прыносяць неацэнную карысць іх здароўю. Сонечнае зімовае надвор'е падштурхнула дзяцей на сапраўдныя эмоцыі і зарад бадзёрасці. Хлапчукі і дзяўчынкі гулялі ў "Замаразкі", "Карлікі і волаты", "Два марозы", "Сняжынкі і вецер". Усім так спадабалася! Сённяшні дзень у дзяцей прайшоў пад дэвізам «Рух - гэта жыццё. Рух - гэта здароўе."