ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс "Афганістан- наша памяць і боль"

10.02.2022

Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Афганістан- наша памяць і боль". Кіраўнік па патрыятычнаму выхаванню Бабіч У.У. расказаў пра нялёгкую вайну ў далёкай і чужой краіне, у суправаджэнні праніклівай відэа-прэзентацыі. Малодшыя школьнікі пазнаёміліся з лёсам і подзвігамі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Такія мерапрыемствы для навучэнцаў вельмі важны аспект у іх патрыятычным выхаванні, яны служаць сувязным звяном паміж пакаленнямі і даюць прыклад беражлівай павагі да гісторыі нашай Айчыны.