ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Катанні на лыжах «Лыжня кліча»

05.02.2022

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» ў школе прайшлі масавыя катанні на лыжах «Лыжня кліча». Траса, якая яшчэ тыдзень таму была зусім пустой, 5 лютага была запоўнена не толькі пластом снега, але і вялікай колькасцю лыжнікаў. Кожны ўдзельнік змог не толькі апрабаваць свае сілы на лыжні, але і павучыцца некаторым прыёмам. Эмоцыі перапаўнялі ўдзельнікаў, кожны быў настроены на перамогу. Усе годна змагаліся за права быць мацнейшымі.