ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квэст-гульня з QR-кодамі «Палескія рабінзоны»

31.01.2022

Маршрут IV «Лясная аптэка» рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі  «Палескія рабінзоны»  ад ГА “БРПА” аказаўся для каманды "Зялёныя далоні" ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" не толькі пазнавальным, але яшчэ і смачным. Нашы акцябраты разабралі тэму "Лекавыя расліны", паспрабавалі аказаць першую дапамогу, прызначылі лячэнне хворым выкарыстоўваючы лекавыя травы. У завяршэнне плённай працы папілі гарбаты з мёдам і травамі.