ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень зімовых гульняў і забаў

29.01.2022

Для таго каб разнастаіць вольны час дзяцей і павялічыць іх рухальную актыўнасць ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» быў праведзены «Дзень зімовых гульняў і забаў». Мы не стараліся планаваць нейкія спартыўныя практыкаванні, а наадварот наша мерапрыемства было накіравана на выхаванне станоўчых эмоцый, рухальнай актыўнасці, самастойнасці, на свабоднае і нязмушанае ўзаемадзеянне паміж дзецьмі. Удзельнікі ўдосталь найграліся ў снежкі, пабудавалі крэпасць са снегу, сляпілі снежную бабу. Праз гульні, конкурсы навучэнцы практыкаваліся ў бегу, скачках, кіданні, тым самым развіваючы спрыт, шпаркасць, вытрымку, арганізаванасць. Зімовыя забавы не толькі дастаўляюць дзецям незвычайную радасць, але і прыносяць карысць для здароўя. У гэты дзень не было пасіўных наглядальнікаў. Усе ўдзельнікі засталіся вельмі задаволены.