ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Хвіліна памяці "Гэта забыць нельга"

27.01.2022

Для навучэнцаў 5 класа класны кіраўнік і кіраўнік па патрыятычнаму выхаванню правялі мерапрыемства “Хвіліна памяці. Гэта забыць нельга”. Яно прысвечана Дню памяці ахвяр Халакоста, які ўвесь свет адзначае 27 студзеня. Менавіта ў гэтую дату ў 1945-м войскі Савецкай арміі вызвалілі найбуйнейшы фашысцкі лагер масавага знішчэння - Асвенцым. У ходзе правядзення мерапрыемства школьнікі даведаліся аб значэнні паняццяў "генацыд" і "халакост", аб прыкладах генацыду ў гісторыі чалавецтва, аб ахвярах халакоста падчас другой сусветнай вайны, аб помніках і захаванні памяці сярод будучых пакаленняў.