ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тэматычны тыдзень "Здаровае харчаванне - здаровае дзіця"

21.01.2022

У рамках тыдня "Здаровае харчаванне - здаровае дзіця" ва ўстанове адукацыі прайшло шэраг мерапрыемст і класных гадзін.

Для навучэнцаў II і IV класаў быў праведзены інформ-дайджэст “Калі хочаш быць здаровым – правільна харчуйся”. Гульня “Які я прадукт?”, інтэрактыўны тэст-кахут “Пытанні здаровага харчавання”, праца з воблакам слоў “Дрэннае – карыснае”, складанне прыказак – усё гэта садзейнічала засваенню ведаў пра правільнае, карыснае харчаванне школьніка. Мерапрыемства адпавядала ўзроставым і псіхалагічным асаблівасцям навучэнцаў, прайшло на высокім эмацыйным уздыме.

Навучэнцы VI і VII класаў сабраліся за круглам сталом “Формула здароўя”.Удзельнікі абмеркавалі пытанні ў неабходнасці сбалансіраваннага харчавання школьнікаў, захавання рэжыму прыёму ежы. Актыўнасць навучэнцаў у час мерапрыемства была высокай, псіхалагічная атмасфера - добразычлівай

Гадзіна зносін “Правільнае харчаванне – залог здароўя” прайшла для вучняў ІІІ класа. У ходзе мерапрыемства навучэнцы актыўна адказвалі на пытанні па тэме. Удзельнікі вучыліся складаць правільны рэжым харчавання, фармавалася ўменне выбіраць правільныя прадукты харчавання. Разам з класным кіраўніком трэцякласнікі сканцэнтравалі ўвагу на каштоўнасцях здароўя і даўгалецця.

Выхоўваць культуру захавання і ўдасканалення ўласнага здароўя, фармаваць звычку правільна харчавацца і выконваць рэжым харчавання, выпрацоўваць навыкі выбару правільных прадуктаў харчавання і складанне штодзённага рацыёну - так вызначылі свае задачы падчас гульні-рэкамендацыі “Залатыя правілы харчавання” навучэнцы V класа. Гульнёвыя моманты падчас мерапрыемства спрыялі пазітыўнаму настрою і прадуктыўнай працы.